Народны ансамбль народнай музыкi

"ГУДСКI ГАРМОНIК"

        В 2018 году народному ансамблю народной музыки "Гудскi гармонiк" исполняется 30 лет!!!

       Создатель ансамбля - Андрей Антонович Колышко - на протяжении 30 лет возглавляет этот интересный и самобытный коллектив. В репертуаре  - инструментальная музыка, белорусские, польские, русские народные песни, а также авторские произведения.

За годы существования ансамбль является постоянным участником городских, районных, областных и республиканских мероприятий (Дожинки-1997, 2001, 2004, 2010, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017; Фестиваль национальных культур-2014, 2016 в Гродно). Он лауреат I степени смотра-конкурса коллективов народной музыки в рамках XI фестиваля национальных культур в Гродно (2016), лауреат III степени республиканского фестиваля "Грай, гармонік", лауреат III степени Международного фестиваля "Звіняць цымбалы і гармонік" (г.Поставы), дипломант Международного фестиваля национальных культур «Родные истоки» (г. Клайпеда, Литва), финалист конкурса национального телевидения «Песні маёй краіны», дипломант Международного фестиваля фольклора «Ля возера» (г. Тракай, Литва), лауреат І степени  VII областного фестиваля народной музыки, лауреат II степени VIII фестиваля "Зайграйце, музыкі!" (г.Лида), дипломант Международного фестиваля фольклора (г. Неринга, Литва), дипломант Международного фестиваля «Артистические встречи «Гродно-Белосток».  Ансамбль часто гастролирует в Польше и Литве.

НАВIНЫ

Wed

07

Aug

2019

"Гудскi гармонік" на Свяце Мора ў Клайпедзе

  Для народнага ансамбля народнай музыкі "Гудскi гармонік" за апошнія гады літоўская Клайпеда стала адным з самых знаёмых і любімых гарадоў, у якіх даводзіцца бываць падчас розных мерапрыемстваў і фестываляў. Размешчанасць на беразе Балтыйскага мора, унікальная архітэктура, якая стала вынiкам доўгага знаходжання Клайпеды ў мінулым у складзе Германіі, цікавая і адрозная ад іншых літоўскіх гарадоў гісторыя заўсёды прыцягвалі ўдзельнікаў калектыву пры магчымасці паехаць туды. Нельга не адзначыць і тое, што ў гэтым дзіўным горадзе з'явілася шмат сяброў сярод членаў беларускай суполкі "Крыніца", дзякуючы якой, а таксама яе старшыні Мікалаю Логвіну, і сталі магчымымі такія штогадовыя візіты. І калі ў апошні час калектыў з Ліды з задавальненнем наведваў святы літоўскага Купалля ў канцы чэрвеня, то ў гэты раз пашчасціла трапіць на грандыёзнае мерапрыемства не толькі для Клайпеды, але і для ўсёй Літвы - Свята Мора.

Read More 0 Comments

Thu

18

Oct

2018

"Гудскi гармонiк" на V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве

  З 10 па 12 кастрычніка ў Магілёве адбылася знакавая падзея - V форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Гэтае мерапрыемства, якое спрыяе развіццю і ўмацаванню сацыяльна-эканамічных і культурных сувязяў паміж абласцямі краін-суседак, праходзіць штогод, змяняючы толькі прапіску сталіцы свята па чарзе то на тэрыторыі Расіі, то на тэрыторыі Беларусі. У нашай краіне гэтая буйная і прадстаўнічая iмпрэза прайшла ў другі раз, і Магілёў першым з абласных цэнтраў стаў сталіцай форуму пасля Мінска.

Read More 0 Comments

Sat

30

Jun

2018

Купальскае свята з сябрамi ў Клайпедзе

Як жа шанцуе ў апошнія гады ўдзельнікам народнага ансамбля народнай музыкі "Гудскi гармонiк"!!!  Не кожнаму даводзіцца адзначаць такое вясёлае і па-сапраўднаму любімае ўсімі свята як Купалле двойчы ў год. А ўсё таму, што ў суседняй Літве і ў нашай Беларусі гэты народны фэст праводзіцца ў розныя даты. Вось і ў гэтым годзе 23 чэрвеня ў Клайпедзе мясцовая беларуская суполка "Крыніца" зладзіла літоўскае Купалле на беларускі лад. І ўжо другі раз запар па запрашэнні кіраўніка беларускай дыяспары Мікалая Логвіна завiтаў у госці на свята ансамбль "Гудскi гармонiк".

Read More 0 Comments

Thu

28

Jun

2018

Ансамбль народнай музыкi "Гудскi гармонiк" адзначыў сваё 30-годдзе!!!

Народны ансамбль народнай музыкі "Гудскi гармонік" 21 чэрвеня ўрачыста адзначыў свой 30-гадовы юбілей. На вялікай сцэне Лідскага палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны гэтай круглай гадавіне з дня заснавання ансамбля.

Read More 0 Comments

Wed

06

Jun

2018

"Гудскi гармонiк" на XII фестывалi нацыянальных культур

  Адна з самых буйных падзей у культурным жыцці Беларусі адбылася ў першыя чэрвеньскія дні ў Гродне. Ужо ў дванаццаты раз гэты абласны цэнтр прымаў фінальны этап Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Унікальнае па сваім фармаце свята зноў на некалькі дзён ператварыла цэнтральную частку Гродна ў вялікую каранавальную пляцоўку, дзе сотні тысяч гарадзенцаў, гасцей горада, замежных турыстаў змаглі акунуцца ў непаўторную атмасферу розных па сваёй сутнасці, аўтэнтычных культурных традыцый прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

  Праграма фестывалю як звычайна даволi шырокая і змясціла ў сябе самыя розныя мерапрыемствы: канцэрты, выставы, конкурсы, спаборніцтвы. Але традыцыйна самым запамінальным дзеяннем з'явілася тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў дыяспар. У гэты раз больш за 800 удзельнікаў фестывалю, прайшоўшы папярэдні конкурсны адбор ва ўсіх абласцях Беларусі, прадставілі больш за 30 суполак падчас так званага карнавала сяброўства па цэнтральнай вуліцы Гродна. Яркія і самабытныя касцюмы, завадныя песні і танцы, па якіх і без таблічак можна было вызначаць нацыянальнасць той ці іншай дэлегацыі, змаглі ўбачыць тысячы гледачоў, якія стварылі жывы калідор ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе i адбылося урачыстае адкрыццё фестываля нацыянальных культур.

Read More 0 Comments

Thu

23

Nov

2017

"Гудскi гармонік" на Дажынках-2017 у Свіслачы

 Маленькі гарадок Свіслач, які знаходзіцца на самай мяжы з Польшчай, у мінулую суботу прымаў на сваёй зямлі лепшых хлебаробаў і земляробаў Гродзеншчыны. Гэта ўжо сёмы райцэнтр нашага рэгiёна, якому за ўсю гiстроыю правядзення такiх мерапрыемстваў, пашанцавала стаць сталiцай фестывалю-кiрмашу працаўнiкоў вёскi. I, безумоўна, для Свiслачы свята такога маштабу (па некаторых дадзеных колькасць, каля 5 тысяч, прыехаўшых людзей крыху меней насельнiцтва самаго гарадка) стала вялiкай падзеяй ўвогуле...

Read More 0 Comments

Tue

19

Sep

2017

XXIV артыстычныя сустрэчы Беласток - Гродна

  17 верасня парк Планты, які знаходзіцца ў Беластоку, у чарговы раз стаў месцам артыстычных сустрэч прадстаўнікоў беларускай дыяспары Падляскага ваяводства і польскіх суполак Гродзеншчыны. Фестываль, які стаў вынікам цесных сувязяў і ўзаемаадносін жыхароў памежных рэгіёнаў дзвюх краін, прайшоў ужо ў дваццаць чацвёрты раз.

  Яшчэ задоўга да пачатку канцэртнай праграмы ў парку, які ўражвае сваёй непаўторнай прыгажосцю, можна было ўбачыць шмат людзей. Мясцовыя жыхары і госці свята з задавальненнем разглядалі і набывалі вырабы і самаробныя сувеніры народных рамеснікаў, кніжныя выданні. Самыя артысты, аблюбаваўшы ўтульныя закуткі і палянкі, праводзілі апошнія рэпетыцыі, стварыўшы тым самым сапраўднае шматгалоссе ў парку...

Read More 0 Comments

Sun

17

Sep

2017

"Гудскi гармонiк" на фестывалi-кiрмашу "Смаргонскiя абаранкi"

У апошні час у розных райцэнтрах Беларусі стала модным праводзіць не проста святы гарадоў, а нейкія брэндавыя мерапрыемствы, якія б асацыяваліся менавіта з канкрэтным рэгіёнам або населеным пунктам.

    Не так даўно адгучаў ў трэці раз фестываль Lidbeer-2017 і прайшло свята горада Ліда, на якім, дарэчы, народны ансамбль народнай музыкі "Гудскi гармонiк" быў высока адзначаны Лідскім райвыканкамам. Кіраўнік калектыву Андрэй Колышка асабіста ад мэра горада Міхаіла Карповіча атрымаў віншаванні і падзяку за значны ўклад у развіццё культуры Лідчыны і захаванне і папулярызацыю народнай творчасці.

Read More 0 Comments

Wed

28

Jun

2017

"Гудскi гармонiк" на свяце Купалля ў Клайпедзе

Той, хто хоць аднойчы быў у суседняй Літве на купальскіх святах, можна з упэўненасцю сказаць, захоча прыехаць туды зноў і зноў. Маштабы, з якімі праводзіцца гэтае дзяржаўнае свята (Rasos ir joninių dieną) ў кожным горадзе і мястэчку, проста ўражваюць.

Удзельнікам народнага ансамбля народнай музыкі "Гудскi гармонiк" за апошнія пяць гадоў ужо тройчы даводзілася бываць на такіх народных фэстах на літоўскай зямлі. Ну а тое, што ў гэтым годзе сустракаць купальскую ноч пашчасціла ў па-свойму непаўторнай Клайпедзе, і зусім робіць эмоцыі ад падарожжа проста неверагоднымi

Read More 0 Comments

Mon

22

May

2017

"Гудскi гармонiк" - лаўрэат II ступені фестывалю "Зайграйце, музыкi"

Гродзеншчына, мабыць, з'яўляецца адным з самых насычаных па колькасці культурных мерапрыемстваў рэгіёнаў Беларусі. Розныя фэсты, конкурсныя праграмы, святы фальклору самага рознага маштабу праходзяць практычна ва ўсіх райцэнтрах і малых гарадах. Вось і восьмы па лiку абласны фестываль народнай музыкі "Зайграйце, музыкі", які праходзіць на Лідчыне, стаў ужо традыцыйным і вядомым у вобласцi.

Read More 0 Comments

Fri

10

Feb

2017

"Гудскi гармонiк" трапіў у гiсторыю беларускай музычнай культуры

   Яшчэ зусім нядаўна даводзілася адзначаць творчыя дасягненні народнага ансамбля народнай музыкі "Гудскi гармонік" па выніках 2016 года. Але пачатак i гэтага года выдаўся для калектыву выдатным. Напэўна, упершыню ў сваёй амаль 30-гадовай гісторыі калектыў трапіў у друкаваны летапіс беларускай народнай творчасці ...

Read More 0 Comments

Wed

07

Dec

2016

"Гудскi гармонiк" прыняў удзел у тэлепраекце СТВ

Адыходзячы год, які быў абвешчаны Годам культуры ў Беларусі, народнаму ансамблю народнай музыкі «Гудскi гармонiк» безумоўна можна занесці ў актыў. Яшчэ ў чэрвенi ў рамках XI фестываля нацыянальных культур, якi прайшоў у Гродна, калектыў з Лiдчыны атрымаў дыплом I ступенi ў конкурсе-аглядзе сярод 15 фальклорных ансамбляў Гродзеншчыны. I таму цалкам верагодна, што дзякуючы i гэтаму поспеху, ансамбль «Гудскi гармонiк» напрыканцы года быў заўважаны кiраўнiцтвам тэлекампанii «Сталiчнае тэлебачанне» i запрошаны прыняць удзел у канцэрце i тэлевiзiйных здымках праекта «Залатая калекцыя беларускай народнай песнi»…

Read More 1 Comments

Fri

02

Dec

2016

"Гудскi гармонiк" у тэлепраекце СТВ "Залатая калекцыя беларускай песнi"

У Маладзечна ў гарадскiм палацу культуры 6 снежня адбудзецца грандыёзны канцэрт "Залатая калекцыя беларускай народнай песнi". Арганiзатарам гэтага амбiцыёзнага праекта, якi дарэчы пасля невялiкай паўзы будзе рэалiзаваны ў чацвёрты раз, выступае тэлекампанiя "Сталiчнае тэлебачанне" (СТВ). Мэтай праекта з'яўляецца стварэнне так званай анталогii беларускай песнi. Паводле задумак творчай групы тэлеканала гледачы змогуць пачуць аўтэнтычныя песнi, а таксама народныя творы ў сучаснай апрацоўцы. У канцэрце прымуць ўдзел шматлiкiя зоркi беларускай эстрады i вядомыя выканаўцы i гурты, а таксама фальклорныя калектывы з ўсiх рэгiёнаў Беларусi. 

     Кiраўнiцтва тэлекампанii запрасiла на гэты маштабны фестываль i народны ансамбль народнай музыкi "Гудскi гармонiк". У выкананнi калектыва з Лiдчыны прагуцыць беларуская народная песня з iх рэпертуару "Я па грыбы пайшла". Тэлевiзiйную версiю канцэрта можна будзе ўбачыць у эфiры тэлеканала СТВ 25 снежня!!!

Read More 0 Comments

Mon

21

Nov

2016

"Гудскi гармонiк" на Дажынках-2016

Вельмi насычаным у творчым плане атрымаўся канец мiнулага тыдня ў народнага ансамбля народнай музыкi «Гудскi гармонiк». Гродзеншчына ў чарговы раз напярэдаднi дня работнiкаў сельскай гаспадаркi адзначыла свята «Дажынкi-2016». Пры чым гэтае мерапрыемства прайшло як на раённых ўзроўнях, так i ў абласным маштабе…

 

Read More 0 Comments

Mon

11

Jul

2016

"Гудскi гармонiк" на Cвяце вяндлiны (+фота!!!)

      За сваю гісторыю ансамбль народнай музыкі "Гудскi гармонiк" удзельнічаў у розных мерапрыемствах, пачынаючы ад параду ў Мiнску, прысвечанага Дню Незалежнасці і заканчваючы Масленіцай. Але выступы ў сельскай мясцовасці на вясковых святах і фэстах заўсёды адрозніваюцца асаблівай цеплынёй, дзякуючы ветлiвасці, шчырасці і адкрытасці сельскіх жыхароў. Вось і ў гэты раз калектыў з Лідчыны з задавальненнем наведаў аграгарадок Капцёўка, што ў Гарадзенскім раёне. Цалкам верагодна, што дзякуючы назве населенага пункта, менавіта тут 10 ліпеня прайшло Свята Вяндліны...

Read More 0 Comments
Лида
анкета коллектива Гудский гармоник"

Нашы госцi

Free counters!
Праздники Беларуси